Калекцыя архіва знаходзіцца ў працэсе стварэння

Агульны хранаметраж сабраных відэа налічвае 73 гадзіны матэрыялаў. З пункту гледжання прыватнасці на сайце прадстаўлены выбраныя кліпы з калекцыі kalyska.archive.

Калектыў праекта працягвае працу па далейшым пошуку матэрыялаў, а таксама сістэматызуе і апісвае відэа з калекцыі і матэрыялы, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе. Гэтыя відэазапісы падзеленыя на чатыры раздзелы: садок і школа, вольны час і адпачынак, падарожжы, рытуалы і ўрачыстасці. Гэта тэматычныя блокі, якія маюць найбольшы распаўсюд сярод знойдзеных прыватных відэа.


BE