дзяцінства

Відэа з калекцыі адлюстроўваюць, як выглядалі школьныя класы, ці так званыя “групы” ў дзіцячых садках. Таксама можна пабачыць у што апраналіся дзеці, як захоўваліся перад камерай. Прысутнічаюць таксама здымкі святочных, так званых, “салодкіх” сталоў, на якіх адным з элементаў мог быць самавар і прысутнічала шмат розных ласункаў.

Здымкі з дзіцячых садкоў вылучаюцца вялікай колькасцю канцэртаў і выступаў дзяцей. Шмат чытаецца вершаў, разыгрываецца тэатральных сцэнак. Гучыць музыка ў выкананні дзяцей, а таксама папулярныя песні таго перыяду. Часам словы песні змяняюцца на лакальныя тэксты, адаптаваныя пад арыгінальны акампанемент. 

У гэтую ж калекцыю ўключаны здымкі са спартовых секцый і мастацкіх  гурткоў, якія наведвалі беларускія дзеці.

Гродна
Бабруйск
Гродна
Бабруйск
Мінск
Мінск
BE