падарожжы

Да моманту распаду СССР беларусы ў асноўным падарожнічалі ў межах “саюзу”. Гэта былі культурніцкія вандроўкі (арганізаваныя працоўнымі ўстановамі экскурсіі ў музеі і месцы вайсковай славы альбо гарадскія экскурсіі), аздараўленчыя выезды па партыйных “пуцёўках”, індывідуальныя турыстычныя вандроўкі (на мора альбо паходы ў горы). Падарожжы за межы СССР ўскладняліся неабходнасцю атрымаць дазвол на выезд і зазвычай абмяжоўваліся выездамі ў краіны “сацыялістычнага блоку”. 

У перыяд “перабудовы і галоснасці” насельніцтва краіны атрымоўвае больш свабоды ў перамяшчэннях. Пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь вялікую колькасць выездаў складаюць так званыя “камерцыйныя” вандроўкі за дэфіцытным таварам у іншыя краіны былога СССР і “сацыялістычнага блоку”. Адны з цікавых падарожжаў беларусаў пасля абвяшчэння незалежнасці краіны складаюць таксама аздараўленчыя выезды дзяцей і дарослых па праграме “дзеці чарнобыля”. Праграма была арганізаваная ЮНЭСКА і дапамагала выехаць на лекаванне і медычнае даследаванне дзецям, якія жылі у мясцовасцях забруджаных выкідамі радыяцыі пасля Чарнобыльскай катастрофы ў 1986 годзе . Геаграфія гэтых падарожжаў ахоплівала вельмі шмат эўрапейскіх краін, як паўночнай, так і паўднёвай Эўропы.

Эль Эскорыял, Іспанія
Лос Молінос, П’е. Курато, 28460 Лос Молінос, Мадрыд, Іспанія
Лос Молінос, П’е. Курато, 28460 Лос Молінос, Мадрыд, Іспанія
Мадрыд, Тавэрна El Schotis, Іспанія
Масква, Беларускі вакзал, Расія
BE