Мы развіваем даследніцкі накірунак kalyska.archive і заахвочваем аўтараў да супрацы
У гэтым раздзеле публікуюцца адукацыйныя матэрыялы пра гісторыю паўсядзённасці і яе апрацоўку гістарычнымі, навуковымі і артыстычнымі аўтарамі. А таксама доследы, заснаваныя на сабраных матэрыялах з чатырох калекцый архіва.
kalyska.archive выступае, як пасярэднік паміж ўладальнікам матэрыялаў і даследнікам. Калі вы цікавіцеся тэмай паўсядзённасці, а таксама беларускімі побытавымі рытуаламі 90х гадоў і жадаеце стаць аўтарам доследу ці артыкулу, напішыце нам на пошту kalyska.archive@gmail.com і мы звяжамся з вамі.
