рытуалы і ўрачыстасці
Відэа з калекцыі паказваюць паўсядзённае жыццё, побытавыя рытуалы і ўрачыстасці. Гэтыя запісы адлюстроўваюць побытавыя рытуалы, якія звязаныя не толькі з хатнімі справамі, але і з патрэбамі паўсядзённага жыцця. Да прыкладу, паход у цырульню, альбо пакупкі на рынку. Відэа з калекцыі паказваюць таксама тое, як выглядалі дамы і кватэры, а таксама ўва што апраналіся людзі, што гатавалі і елі, пра што размаўлялі, пра што і каго клапаціліся. Адным з неад’емных атрыбутаў хатняга гарадскога жыцця ў той час з’яўляўся тэлевізар, гук якога вельмі часта чуваць на запісах. Дадзеная калекцыя адна з самых інтымных, бо запрашае гледача ў блізкі свет яскравых момантаў жыцця сям’і. Таксама запісы адлюстроўваюць сямейныя ўрачыстасці – святкаванне Новага Году, Пасхі, вяселля. Прысутнічаюць здымкі калектыўных рытуалаў, такіх як Радуніца – народная традыцыя калектыўнага ўшанаваня памяці памерлых продкаў.
З пункту гледжання надзвычайнай прыватнасці неабходна ставіцца да прагляду матэрыялаў і іх рэфлексіі вельмі беражліва, з разуменнем адказнасці і шацунку да памяці аўтара_кі і ўдзельніц_каў запісаў.