вольны час
Відэа з калекцыі адлюстроўваюць, як беларусы бавілі свой вольны ад працы час.
Вялікая колькасць запісаў адбываецца ў прыродным ландшафце. Зазвычай гэта лес, альбо лесапаркавая зона. У любую пору году беларусы збіраліся сярод дрэў, на свежым паветры. Такія сустрэчы зазвычай суправаджаліся распальваннем вогнішча і гатаваннем ежы на адкрытым агні. Зазвычай гэта былі шашлыкі, гатаваныя на мангале, альбо шампурах альбо нават просты хлеб, наторкнуты на звычайны пруток, які быў ўмела абструганы і ачышчаны. Зазвычай на такіх запісах прысутнічаюць цэлыя кампаніі сяброў, знаёмых ці некалькіх сем’яў.
У калекцыі прадстаўлены таксама відэа гарадскіх актыўнасцяў беларусаў. Да прыкладу, новая для таго часу язда на скейтбордах.